Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ пашырыць санкцыі ў дачыненьні да сэпаратыстаў на Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2014 15:54
Сьпіс будзе вядомы, хутчэй за ўсё, у суботу.

Эўразьвяз даў згоду на пашырэньне санкцый на чарговую групу прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне.

Амбасадары сяброўскіх краінаў ЭЗ на сустрэчы ў Брусэлі далі зялёнае сьвятло на пашырэньне „чорнага сьпісу”.

Такім чынам, санкцыі ахопяць 13 дадатковых асобаў і 5 сэпаратысцкіх арганізацый.

Хто канкрэтна апынецца ў сьпісе будзе вядома, праўдападобна, у бліжэйшую суботу, калі сьпіс апублікуюць у афіцыйным бюлетэні Эўрапейскага Зьвязу.

аз

ахопяць

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт