Суд апраўдаў Хосьні Мубарака 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.11.2014 15:18
                    
                                 
                
                
                    Былы дыктатар ня будзе адказваць за масавыя забойствы пратэстоўцаў у 2011 годзе.
                
                
                
                
               
                
                         
  Суд у Каіры зьняў з Хосьні Мубарака абвінавачваньні ў саўдзеле ў масавых забойствах. Былы дыктатар Эгіпта паўстаў перад судом па справе гібелі сотняў дэманстрантаў падчас рэвалюцыі ў Эгіпце ў 2011 годзе.
Пракуроры стараліся таксама даказаць віну былога прэзыдэнта ў карупцыі ў сувязі з заключаным зь Ізраілем газавым кантрактам. Аднак і ў гэтым выпадку, суд прыйшоў да высновы, што Мубарак невінаваты.
Першапачаткова прысуд плянавалі абвясьціць 27 верасьня, але ў сувязі з тым, што судзьдзі не пасьпелі напісаць абгрунтаваньня, абвяшчэньне выраку было адтэрмінаванае.
86-гадовы Хосьні Мубарак ды сямёра чальцоў ягонай улады  абвінавачваліся ў саўдзеле ў забойстве сотняў пратэстоўцаў падчас эгіпецкай рэвалюцыі ў 2011 годзе, якая прывяла да адстаўкі Мубарака пасьля 30 гадоў кіраваньня краінай.
аз