Logo Polskiego Radia
Print

У панядзелак Дональд Туск уступіць на пасаду кіраўніка ЭР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.11.2014 15:20
Ён замяніць Германа Ван Рампёя, які кіраваў Эўрапейскай радай з 2009 году.
Donald TuskDonald TuskBild: Unia Europejska

У панядзелак Дональд Туск афіцыйна ўступіць на пасаду кіраўніка Эўрапейскай рады. У інтэрвію прэс-службе гэтай установы былы польскі прэм'ер прызнаў, што сытуацыя ў Эўропе ня такая добрая, як 10 або 20 гадоў таму, і супольнасьць чакае шмат выклікаў.

Сярод іх, польскі палітык назваў, між іншым, крызыс у рэгіёне ўсходняй і паўднёвай Эўропы, а таксама працяг перамоваў аб свабодным гандлі паміж ЭЗ і ЗША.

„Абсалютна неабходным для нашых трансатлянтычных адносін, і для мяне асабіста зьяўляецца факт, што трансатлянтычная супольнасьць гэта сынонім заходняй цывілізацыі. Гэта для мяне й для ўсіх нас вялікі выклік - захаваць нашу цывілізацыю, таму што мы ведаем, што ёсьць некаторыя праблемы й некаторыя ворагі”, - сказаў Дональд Туск.

Ён дадаў, што мае дастаткова энэргіі й аптымізму ды глыбока верыць у Эўропу. Гэта для яго сёньня самае важнае.

У панядзелак былы кіраўнік польскага ўрада пяройме абавязкі, якія да гэтай пары выконваў Герман Ван Рампёй. Бэльгіец кіраваў Эўрапейскай радай з 2009 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт