Сэйм рыхтуе зьмены ў выбарчы кодэкс
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.12.2014 15:21
Сьпікер польскага парлямэнту чакае ад дэпутатаў паправак.
fot. PAP / Tomasz Gzell
Сьпікер Сэйму Радаслаў Сікорскі даў час да канца тыдня парлямэнцкім фракцыям на падрыхтоўку прапановы па ўнясеньні зьмяненьняў у Выбарчы кодэкс.
Гэта вынік праблем з падлікам галасоў у першым туры мясцовых выбараў, калі дала збой кампутэрная сыстэма падліку й была рэкордная колькасьць несапраўдных бюлетэняў.
Радаслаў Сікорскі запэўніў, што будуць улічвацца ўсе ідэі, каб палепшыць працэдуру галасаваньня. Палітык дадаў, што такая сытуацыя больш ня можа паўтарыцца, бо яна падрывае давер да выбарчага працэсу.
Старшыня Сэйму падкрэсьліў, што яшчэ ёсьць час, каб унесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства. Аднак, у зьвязку з тым, што ў 2015-м годзе адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, гэтыя зьмены ня могуць мець фундамэнтальнага характару.
Зьменаў дамагаецца і апазыцыя, якая сумняваецца ў сапраўднасьці вынікаў мясцовых выбараў.