У Вялікабрытаніі памёр самы поўны ў сьвеце чалавек (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2014 18:26
Кіт Марцін важыў 444 кіляграмы, яму было 44 гады.
foto: www.mirror.co.uk
У Вялікабрытаніі памёр самы поўны ў сьвеце чалавек, паведамляе The Daily Mirror. Кіт Марцін (Keith Martin) важыў 444 кіляграмы, яму было 44 гады. Прычынай сьмерці мужчыны, прызнанага вагавым рэкардсмэнам Кнігай рэкордаў Гінэса, стала пнэўманія.
Марцін пайшоў з жыцьця праз восем месяцаў пасьля таго, як яму зрабілі апэрацыю па зьмяншэньні памераў страўніка (было выдалена тры чвэрці органа страваваньня). Частковая рэзэкцыя страўніка стала апошняй са шматлікіх спробаў Кіта схуднець.
Марцін пачаў папраўляцца ў падлеткавым узросьце пасьля смерці маці (трагедыя, паводле мужчыны, патрэсла яго). Аднак ён заўсёды абвінавачваў у сваёй прыхільнасьці да паглынаньня ежы толькі сябе: "У тым, што я такі, толькі мая віна. Ніхто не прымушаў мяне столькі есьці, прыставіўшы пісталет да галавы", - адзначаў рэкардсмэн у адным з інтэрвію.
Марцін быў ня толькі ня ў стане працаваць, але й самастойна перасоўвацца. У яго не было нават адзеньня, паколькі прадметы гардэроба такіх памераў не выпускаюцца. Ён ня быў жанаты.
Кіту была штодня неабходная дапамога мэдпэрсаналу ў колькасьці 18 чалавек (мэдбрат, санітаркі, лекары). Па падліках брытанскіх экспэртаў, утрыманьне рэкардсмэна абыходзілася мясцовым падаткаплатнікам у 50 тысяч фунтаў штогод.
Паводле лекараў, мужчыну загубіла спажываньне фастфуду й паўфабрыкатаў у велізарных колькасьцях.
lenta.ru/tut.by/вс