Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя вызваліла закладнікаў у аўстралійскім Сіднэі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.12.2014 17:15
Двое чалавек загінулі, у тым ліку тэрарыст.
fot. PAP/EPA/CJ Gunther

Паліцыя вызваліла закладнікаў у аўстралійскім Сіднэі, якія больш за 16 гадзінаў утрымліваліся тэрарыстам у адной з кавярняў горада. Падчас апэрацыі па вызваленьні некалькі чалавек атрымалі раненьні. Двое чалавек загінулі, у тым ліку злачынца.

Паводле СМІ, тэрарыстам быў іранец Харон Морыс, які неаднаразова прыцягваўся паліцыяй да адказнасьці за сэксуальнае насільле й рассылку лістоў з пагрозамі сем’ям загінулых у Афганістане аўстралійскіх ваеннаслужачых.
Морыс нарадзіўся ў Іране, яму споўнілася 50 гадоў. У Аўстралію ён пераехаў у 1995 годзе, дзе атрымаў статус палітычнага ўцекача.
Раней у інтэрнэце зьявіўся відэазварот адной з закладніц. Паводле яе словаў, тэрарыст высунуў тры патрабаваньні: даставіць яму сьцяг тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржав”, тэлефонная размова з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбатам ды шырокае распаўсюджваньне ў СМІ інфармацыі пра тое, што менавіта “Ісламская дзяржава” захапіла заложнікаў у кавярні.
Паводле неафіцыйнай вэрсіі, у кафэ знаходзіліся ад 20 да 40 чалавек, 6 удалося зьбегчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт