Logo Polskiego Radia
Print

Былы амапавец пад суд

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.12.2014 10:40
Яму пагражае 10 гадоў турмы за злачынствы камуністычных часоў
ZOMO-Einheiten gingen täglich brutal gegen Solidarność-Demonstranten vor. ZOMO-Einheiten gingen täglich brutal gegen Solidarność-Demonstranten vor. fot. Europejskie Centrum Solidarności

Абвінавачаньне падрыхтаваў Інстытут нацыянальнай памяці. 67 гадовы Антоні М. з Каліша, былы міліцыянт, абвінавачваецца ў так званым "камуністычным злачынстве". Яму інкрымінуецца адзін эпізод з 1971 года. Міліцыянт абвінавачваецца ў жорсткім зьбіцьці грамадзкага актывіста за сатырычныя песьні пра б. лідараў СССР і ПНР. У выніку зьбіцьця актывіст Лешак Г. стаў калекам.

Абвінавачаны не прызнаў сваёй віны. Яму пагражае 10 гадоў турмы за злачынствы супраць Польскага народа. Працэс будзе разглядацца ў судзе ў Лодзі.

Гэта ня першы падобны працэс ў сучаснай Польшчы. Нядаўна суд асудзіў на 3 гады турмы былога сьледчага камуністычнай Службы бясьпекі за катаваньні ў 1951-52 гадах моладзі з патрыятычнай арганізацыі „Арляты”.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт