Logo Polskiego Radia
Print

Сьвяты ў полымі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.12.2014 11:50
У Польшчы даўно не было столькі пажараў на сьвяты

За апошнія пяць дзён пажарныя зарэгістравалі ажно 3850 выклікаў. У агні загінула 20 чалавек, а 67 атрымалі раненьні.

Пажарная служба паведаміла, што не абышлося без трагедый і ў апошнія выходныя. Так учора ў Новым Двожэ Гданьскім загінулі дзьве асобы падчас пажару ў шматкватэрным доме, а ў Сопаце ў полымі загінула жанчына. Сёлета былі самыя трагічныя сьвяты, заяўляюць пажарнікі.

За апошнія пяць дзён у Польшчы было 1165 узгараньняў, загінула 20 чалавек. Самым трагічным быў першы сьвяточны дзень, калі загінула 11 чалавек у 200 пажарах.

Галоўнымі прычынамі ўзгараньняў пажарнікі называюць няправільнае карыстаньне альбо няспраўнасьці абаграваючых, электрычных ды газавых прыладаў.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт