Logo Polskiego Radia
Print

Запыт аб выдачы ЗША Паляньскага

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.01.2015 14:24
Празь некалькі дзён пракуратура падасьць у суд запыт аб выдачы Злучаным Штатам Амэрыкі кінарэжысэра Рамана Паляньскага.

Празь некалькі дзён пракуратура падасьць у суд запыт аб выдачы Злучаным Штатам Амэрыкі кінарэжысэра Рамана Паляньскага, паведаміла прэс-служба раённай пракуратуры ў Кракаве.

Учора Паляньскі даваў паказаньні кракаўскім сьледчым. Зьмест тлумачэньняў пракуратура не выяўляе.

Пракурор можа выбраць адзін з двух варыянтаў – падаць заяву аб недапушчальнасьці выдачы Рамана Паляньскага, або сьцьвярджэньне, што экстрадыцыя можа быць рэалізаваная.

У 1977 годзе Раман Паляньскі быў абвінавачаны ў згвалтаваньні 13-гадовай дзяўчынкі. У адпаведнасьці з пагадненьнем, кінарэжысэр прызнаўся ў адным з абвінавачаньняў і 42 дні праходзіў псіхіятрычнае назіраньне. Аднак, калі даведаўся, што судзьдзя жадае выйсьці з пагадненьня, што можа азначаць для яго турэмнае зьняволеньне, ён зьехаў з ЗША ў Францыю. З таго часу амэрыканскія ўлады разглядаюць Паляньскага як уцекача ад правасудзьдзя.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт