Logo Polskiego Radia
Print

Працягваюцца пратэсты шахцёраў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.01.2015 13:20
Урад заяўляе, што ёсьць шанец на паразуменьне.
Фото: PAP/Rafał GuzФото: PAP/Rafał Guz

Прыблізна а 2-й гадзіне уначы ў суботу спыніліся перамовы паміж прадстаўнікамі шахцёрскіх прафсаюзаў і польскім урадам. А 14 гадзіне ўзновяцца размовы. Можна сказаць, што зьявілася надзея. Перамовы мелі вельмі зьмястоўны характар, - сказаў кіраўнік сілескага прафсаюзу "Салідарнасьць" Дамінік Коляж. Ён дадаў, што шахцёры, якія пратэстуюць цяпер пад зямлёй, змогуць выйсьці на паверхню.

Прадстаўнік ураду па справе рэструктурызацыі вугальнай прамысловасьці Войцех Кавальчык пацьвердзіў, што перамовы былі вельмі канструктыўнымі. Урад пазытыўна настаўлены й бачыць шанец на паразуменьне, сказаў Кавальчык.

У рамках рэструктурызацыі польскі ўрад плянуе зачыніць 5 нерэнтабельных шахтаў, а дзевяць перадаць новастворанай кампаніі.

На днях польскі парлямэнт прыняў папраўкі, якія даюць ураду магчымасьць для рэалізацыі праграмы аднаўленьня вугальнай прамысловасьці.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт