Logo Polskiego Radia
Print

Урад займаецца працай транспартных фірмаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.01.2015 16:43
Новыя нямецкія правілы - гэта ўдар па канкурэнтназдольнасьці польскіх фірмаў.
Фота: PAPФота: PAP

Фота:
Фота: PAP

Польскі ўрад займаецца сытуацыяй польскіх перавозчыкаў на нямецкім рынку. Прэм'ер-міністр Эва Копач сёньня размаўляла на гэтую тэму з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар ураду Івона Сулік.

Гаворка ідзе пра сытуацыю польскіх транспартных фірмаў пасьля ўвядзеньня новых мінімальных ставак заработнай платы ў Нямеччыне.

Са студзеня ўладальнікі транспартных кампаній абавязаны плаціць сваім кіроўцам мінімум 8,5 эўра за гадзіну працы на тэрыторыі Нямеччыны.

Паводле польскіх транспартных кампаніяў, гэта ўдар па іх канкурэнтаздольнасьці. Таму яны патрабуюць рэакцыі ўрада.

У іншым выпадку перавозчыкі пагражаюць пратэстамі й блякадамі дарогаў.

Справай нямецкіх правілаў ужо занялася Эўрапейская камісія.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт