Шахцёры і сяляне заблякіруюць дарогі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
01.02.2015 11:15
Прафсаюзы абвясьцілі пра пачатай акцыі пратэсту ў Польшчы.
PAP/Grzegorz Jakubowski
Спачатку будзе заблякаваны рух на трасе № 2, потым шахцёры перакрыюць дарогі ў Сылезіі. Пратэсты скончацца маршам на Варшаву. Польскай сталіцы пагражае транспартная блякада.
Рашэньне было прынятае на пасяджэньні Нацыянальнага савета прафсаюзаў фэрмэраў і сельскагаспадарчых арганізацый у Варшаве.
Ужо вядома, што першая блякада пачнецца ў панядзелак а 10 гадзіне на трасе нумар 2 каля Седлец.
Шахцёры пачнуць перакрываць дарогі ў Сылезіі, і мы будзем перакрываць дарогі ў Мазавецкім ваяводзтве, а затым пэрыядычна будуць блякавацца дарогі ў іншых ваяводзтвах раз у два дні, - сказаў кіраўнік прафсаюзу Славамір Іздэбскі.
Ён дадаў, што праз некалькі дзён пачнецца "блякада Варшаве", "калі ўрад не апамятаецца". Фэрмэры дамагаюцца ад польскага ўраду кампэнсацый за зьнішчаны дзікамі ўраджай часткі сельскагаспадарчых культур, двухгадовую забарону рытуальнага забою жывёл ды нізкія рынкавыя кошты на сыравіну.
юл