Logo Polskiego Radia
Print

Міжнародны суд па справе Ўкраіны?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.02.2015 10:56
З гэткай ініцыятывай выступілі дэпутаты Савету Фэдэрацыі.

Дэпутаты Савету Фэдэрацыі патрабуюць пакліканьня міжнароднага суду па справе Ўкраіны. Гаворка ідзе пра суд, які разглядаў бы справы супраць украінцаў, адказных за парушэньні правоў чалавека.

Зь ініцыятывай міжнароднага суду па Ўкраіне выступіла дэпутатка ад Крыму Вольга Кавіцідзі.

„Рэжым, які накіраваў зброю супраць уласнага народа, павінен стаць перад судом,” – пераконвае дэпутатка Савету Фэдэрацыі.

Паводле яе, міжнародная супольнасьць павінна афіцыйна прызнаць „факт масавых забойстваў мірных жыхароў” ва Ўкраіне. Цяпер ейную заяву разглядае парлямэнцкі камітэт па замежных справах.

Гэта ня першая такая ініцыятыва ў Расеі. Ужо некалькі месяцаў расейскае МЗС рыхтуе даклады па гэтым пытаньні, публікуючы іх у выглядзе „белых кнігаў”. У сваю чаргу Сьледчы Камітэт праводзіць разьбіральніцтва ў дачыненьні да ўкраінскіх палітыкаў і вайскоўцаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт