Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ставіць на моладзевыя бізнэс-інкубатары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.03.2015 11:30
Гэтыя структуры створаць у кожным раённым цэнтры краіны.
www.glowimages.com

Пляны агучыў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч.

Паводле словаў чыноўніка, яго да гэтага падштурхнула наведваньне прадпрыемства "Моладзевая сацыяльная служба. Бізнэс-інкубатары павінны быць у кожным раённым цэнтры, не абавязкова такія ж маштабныя, як у Менску, - заявіў Мясьніковіч.

Чыноўнік бачыць ў гэтых установах унікальную пляцоўку, дзе ў адным будынку зьбіраюцца маладыя крэатыўныя людзі розных спэцыяльнасьцяў, каб падтрымаць адзін аднаго, дапамагчы парадай, аказаць паслугу. Улады зьбіраюцца ажывіць працу гэтых структур.

У 2009-2014 гг. на дзейнасьць менскага інкубатара зрасходавана больш за 16 мільярдаў беларускіх рублёў. Эфэктыўнасьць выдзяленьня бюджэтных сродкаў на разьвіцьцё структуры эканамічна апраўдана, хваляцца ўлады. За ўвесь пэрыяд дзейнасьці інкубатара яго прадпрыемствамі выплачана ў бюджэт падаткаў і збораў на 26,4 мільярдаў, створана 575 працоўных месцаў.

Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт