Logo Polskiego Radia
Print

1 сакавіка - дзень „Выклятых жаўнераў”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.03.2015 08:10
Па ўсей Польшчы пройдуць урачыстыя мерапрыемствы.

Выклятыя - гэта тыя, хто не прызнаў канец Другой сусьветнай вайны і працягваў узброеную барацьбу супраць новага агрэсара - савецкага таталітарызму. Іх перасьледавала служба бясьпекі ПНР, а прапаганда зрабіла зь іх бандытаў.

„Выклятыя жаўнеры” - гэты назоў прагучаў упершыню ў 1992 годзе. Праз шэсьць гадоў выдавец Адам Бароўскі разьвіў гэтую ініцыятыву, выдаўшы альбом, „Выклятыя жаўнеры антыкамуністычнага збройнага падпольля пасьля 1944 года".

1 сакавіка 2011 г. ў Польшчы ўпершыню адзначалі Нацыянальны дзень памяці «Выклятых жаўнераў" у якасьці штогадовага нацыянальнага сьвята.

У гэтым годзе сьвяточныя ўрачыстасьці пойдуць па ўсёй краіне. Галоўныя мерапрыемствы з удзелам прэзыдэнта краіны пройдуць у Варшаве. Польскія ўлады назавуць чарговыя імёны выяўленых ахвяраў камуністычнага тэрору. У многіх гарадах адбудуцца выставы памяці.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт