У Польшчы антыкамуністычныя дзеячы атрымаюць фінансавую дапамогу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.03.2015 18:24
Фінансавая дапамога – гэта аднаразовая дапамога плюс штомесячны дадатак у памеры 400 злотых (каля 100 эўра).
flickr.com
Сэйм Польшчы прыняў закон, які дазволіць дзеячам антыкамуністычнай апазыцыі, якія знаходзяцца ў цяжкай матэрыяльнай сытуацыі, атрымаць фінансавую дапамогу. За прыняцьцём закона прагаласавалі 390 дэпутатаў, 6 народных выбраньнікаў устрымаліся ад галасаваньня, супраць прагаласаваў 31 дэпутат - гэта былі пераважна сацыял-дэмакраты.
Права атрымаць дапамогу будзе мець грамадзянін, які ў 1956-1989 гадах прынамсі 12 месяцаў займаўся апазыцыйнай дзейнасьцю ў арганізаваных структурах. Фінансавая дапамога – гэта аднаразовая дапамога плюс штомесячны дадатак у памеры 400 злотых (каля 100 эўра).
Саюз левых дэмакратычных сілаў зазначае, што яго дэпутаты не падтрымалі закон, бо лічаць яго несправядлівым адносна 1,5 млн. грамадзян Польшчы, якія трапілі ў беднасьць пасьля грамадзка-палітычных перамен канца 1980-х, пачатку 1990-х гадоў.
вс