Каталікі сьвяткуюць вербніцу
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.03.2015 10:03
З 9.00 да 16.00 каля менскай катэдры можна пабачыць ужо вядомага восьліка й апранутых у біблійных асобаў актораў.
Triumfalny wjazd Jezusa do Jerozolimy - fragment obrazu włoskiego artysty Giotto (XII wiek), źr. Wikipedia
У Вербную нядзелю, па традыцыі, каб больш яскрава прыгадаць момант уваходу Езуса ў Ерусалім, з 9.00 да 16.00 каля менскай катэдры можна пабачыць ужо вядомага восьліка й апранутых у біблійных асобаў актораў.
.Пальмaвая нядзеля прысьвечаная асабліваму разважаньню пра пакуты Пана й непасрэдна рыхтуе веруючых да перажываньня яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Эвангельскае апісаньне пакутаў Езуса Хрыстуса й Яго сьмерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай каталіцкай сьвятой Імшы.
Гэтак званыя велікодныя пальмы зьяўляюцца сымбалем Вербнай нядзелі, прыкметай уваскрасеньня й бесьсьмяротнасьці душы.
ав