Logo Polskiego Radia
Print

Польшча дапамагае ўкраінскім тэлеканалам на Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2015 15:49
Палякі перадалі Ўкраіне дзевяць магутных перадатчыкаў.

/

Польшча дапамагае ўзнавіць вяшчаньне ўкраінскіх тэлеканалаў на Данбасе. Як паведаміла „Ўкраінская праўда”, непадалёк ад Данецка былі ўсталяваныя два польскія перадатчыкі, якія дапамогуць у аднаўленьні вяшчаньня ўкраінскіх тэлеканалаў, якія транслююцца ў Данецку й іншых гарадах, акупаваных прарасейскімі баевікамі.

Польскія перадатчыкі будуць ня толькі трансляваць украінскія каналы, але таксама заглушаць частоты, якія выкарыстоўваюць сэпаратысты. Пра гэта 19 сакавіка паведаміў міністар інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Юрый Стэць.

Паводле яго, Польшча перадала Ўкраіне дзевяць перадатчыкаў магутнасьцю ў 5-10 кіляватаў. Як дадаў украінскі міністар, яго краіна чакае аналягічнай падтрымкі з боку Балтыйскіх краін і ЗША.

Украінская праўда/Studio Wschód TVP/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт