Logo Polskiego Radia
Print

Ісламская дзяржава забараніла...вузкія джынсы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.04.2015 17:48
Забараняецца таксама курыць ды слухаць музыку з мабільнікаў.
foto: wikipediafoto: wikipedia

Баевікі тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава” ўвялі новы закон, згодна зь якім у турму трапіць любы, хто носіць вузкія джынсы або слухае музыку са сваіх мабільных тэлефонаў. Такім чынам відавочна аказваецца ціск на гіпстэраў, піша ў пятніцу брытанская газэта Daily Mail.
Тэрарыстычная групоўка таксама заявіла, што ў турму трапіць любы, хто будзе злоўлены на курэньні або спозьніцца на малітву.
На дадзены момант такія драконаўскія меры дзейнічаюць у сырыйскім горадзе Ракка, які зьяўляецца апорным пунктам для баевікоў.
Парушальнікаў новага закону будуць караць турэмным зьняволеньнем тэрмінам на дзесяць дзён, на працягу якіх асобы, што правініліся, будуць вымушаныя прайсьці "ісламскі курс".
Пасьля заканчэньня турэмнага тэрміну зьняволеныя будуць вымушаныя прайсьці тэст. Хто здасьць пасьпяхова - будзе вызвалены, а хто праваліць - застанецца ў турме да часу, пакуль ня здасьць.
Нагадаем, у сакавіку ў інтэрнэце пачала працу новая сацыяльная сетка пад назвай “Caliphatebook”. Стварылі яе прыхільнікі тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.

корреспондент/вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт