Logo Polskiego Radia
Print

Мастацкі кіраўнік Белдзяржфілярмоніі атрымаў польскую ўзнагароду (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.05.2015 16:51
Мэдаль Юры Гільдзюку ў Менску ўручыў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

/

Мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Юры Гільдзюк узнагароджаны мэдалём “За заслугі для польскай культуры”. Узнагарода прызнаная Міністэрствам культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы. Мэдаль Юры Гільдзюку ў Менску ўручыў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.
У размове з карэспандэнтам Польскага радыё пасол Шарэпка сказаў, што мастацкі кіраўнік філярмоніі заўсёды падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на арганізацыю мерапрыемстваў з удзелам польскіх артыстаў. “У філярмоніі вельмі часта, кожны месяц, адбываецца нейкі канцэрт з удзелам палякаў”, - падкрэсьліў амбасадар.
У сваю чаргу Юры Гільдзюк сказаў, што не спадзяваўся атрымаць узнагароду. “Гэта мая праца: запрашаць з Польшчы выдатных музыкантаў, супрацоўнічаць з Польскім інстытутам у Менску й амбасадай Польшчы. Мы ня толькі добрыя суседзі – мы таксама супольна займаемся творчасьцю” – падкрэсьліў мастацкі кіраўнік.
Пасьля цырымоніі ўручэньня мэдаля ў Белдзяржфілярмоніі прайшоў канцэрт гурта “Motion Trio”, які выконвае акардэонную музыку. Выступленьне было ўспрынята публікай вельмі пазытыўна.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт