Logo Polskiego Radia
Print

На парадзе Польшчу прадставіць пасол

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.05.2015 20:06
На парадзе Перамогі Польшчу будзе прадстаўляць пасол у РФ Катажына Пэлчыньска-Налэнч.
wikipedia.com

На парадзе Перамогі на Чырвонай плошчы 9 мая Польшчу будзе прадстаўляць амбасадар ў Расеі Катажына Пэлчыньска-Налэнч.
Расея запрасіла на сьвяткаваньне 70-й гадавіны перамогі над гітлераўскай Нямеччынай прадстаўнікоў вышэйшых органаў улады краін-удзельніц Другой сусветнай вайны. Аднак з-за ўкраінскага крызісу большасьць прэзыдэнтаў і прэм'ер-міністраў, у тым ліку дзяржаў ЭЗ, ЗША, Канады, Нарвэгіі, Аўстраліі й Японіі, устрымаліся ад прыезду ў Маскву.
Адміністрацыя Крамля паведамляе аб 27 краінах, якія будуць прадстаўлены на мерапрыемствах на самым высокім узроўні.
9 траўня будуць знаходзіцца зь візытам у Маскве, але не на Чырвонай плошчы, міністры замежных спраў Францыі й Італіі. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль прыбудзе ў расейскую сталіцу 10 мая.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт