Logo Polskiego Radia
Print

Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.05.2015 18:39
Дакумэнт артысту ўручыў кіраўнік Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны.

foto:
foto: wikipedia

Экс-лідар гурта "Ляпіс Трубяцкой", а цяпер вакаліст гурта Brutto Сяргей Міхалок й яго прадзюсар Антон Азізбекян 25 траўня атрымалі пасьведчаньні на пастаяннае пражываньне ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны.
Таксама адзначаецца, што дакумэнты на жыхарства дзеячам культуры ўручыў кіраўнік службы Сяргей Радутны.
У паведамленьні гаворыцца, што ў студзені гэтага года віцэ-прэм'ер-міністар - міністар культуры Вячаслаў Кірыленка падаў хадайніцтва ў МУС з просьбай прадаставіць дазвол на пражываньне для гэтых двух артыстаў як дзеячаў культуры, іміграцыя якіх адказвае інтарэсам Украіны, каб падтрымаць імідж Украіны як дзяржавы, у якой гарантаваныя магчымасьці для свабоднага выказваньня ўласных поглядаў і перакананьняў, у тым ліку праз творчую дзейнасьць.
Від на жыхарства дае замежнікам права пастаянна пражываць ва Ўкраіне й карыстацца тымі ж правамі й свабодамі, а таксама несьці такія ж абавязкі, як і грамадзяне Ўкраіны, за выключэньнямі, усталяванымі Канстытуцыяй, законамі або міжнароднымі дагаворамі (права выбіраць і быць выбранымі ў органы ўлады, працаваць на дзяржаўнай службе й г.д.).
Нагадаем, што Сяргей Міхалок і яго прадзюсар Антон Азізбекян, якія актыўна падтрымлівалі Майдан, у студзені гэтага года падалі дакумэнты на від на жыхарства ў краіне.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт