Logo Polskiego Radia
Print

Да пабачэньня, школа!

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.05.2015 11:08
У беларускіх школах гучыць апошні званок.

foto:
foto: shkola9.ouvlad.ru

У школах, гімназіях і агульнаадукацыйных ліцэях Беларусі 30 траўня - апошні званок. Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, у гэтым годзе са школай разьвітваюцца 53 тысячы 953 вучні 11-х клясаў. Дзявяты кляс заканчваюць 89 тысяч 111 навучэнцаў.
І калі многія зь дзевяціклясьнікаў 1 верасьня зноў пераступяць парог роднай школы, то для выпускнікоў 11-х школьны званок сапраўды прагучыць у апошні раз.
У цяперашні час у рэспубліцы функцыянуюць 3078 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку пачатковых школ - 147, базавых - 399, сярэдніх - 2275, гімназій - 216, ліцэяў - 27, кадэцкіх вучылішчаў - 9.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт