Польская мясаперапрацоўчая галіна знаходзіцца ў цяжкай сытуацыі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.05.2015 12:28
Больш за палову кампаній ацэньваюць сваю сытуацыю як складаную.
foto: wikipedia
Польская мясаперапрацоўчая галіна знаходзіцца ў цяжкай сытуацыі, паведамляе аб'яднаньне вытворцаў "Зьвяз "Польскае мяса". Прычына - гэта ўведзенае Расеяй эмбарга на харчовую прадукцыю з Эўразьвязу, а таксама абмежаваньні ў экспарце ў краіны Азіі. Так, на 20% павялічылася колькасьць мясаперапрацоўчых прадпрыемтваў, фінансавыя вынікі якіх у 2014 годзе пагоршыліся ў параўнаньні з 2013 годам. Больш паловы кампаній ацэньваюць сваю сытуацыю як складаную. Акрамя таго, дэфляцыя дадаткова зьніжае рэнтабельнасць фірмаў. Цяпер яна склада ўсяго 1-2%. Для прыкладу, некалькі гадоў таму рэнтабельнасьць польскіх мясаперапрацоўчых кампаній складала 7-8%.
Польскі мясны рынак ацэньваецца ў 2 млрд эўра, што складае 1,5% ВУП. На прадпрыемствах сэктара працаўладкавана больш за 100 тыс. чалавек. Да гэтага трэба дадаць каля 1 млн сяланаў, якія займаюцца жывёлагадоўляй. У суме гэта 7% ад агулу працаўладкаваных у Польшчы.
вс