Logo Polskiego Radia
Print

Эва Копач прадставіла новых міністраў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.06.2015 20:00
Прызначэньні новым міністрам прэзыдэнт уручыць у аўторак.

Прэм’ер Эва Копач назвала прозьвішчы новых чальцоў ураду. Міністрам аховы здароўя прызначаны кардыяхірург прафэсар Марыян Зэмбаля, міністрам дзяржаўнай казны - Анджэй Чaрвіньскі (былы прэзыдэнт гораду Новы-Сонч), міністрам спорту - Адам Кoрaль.

Марэк Бярнацкі стане міністрам-каардынатарам па спэцслужбах. Намесьнікам міністра эканомікі – Анна Эва Нэмсь. У сваю чаргу Дарота Нядзеля была прызначана намесьнікам міністра аховы навакольнага асяродзьдзя.

Новыя міністры заменяць кіраўнікоў міністэрстваў, якія на мінулым тыдні падалі ў адстаўку ў сувязі са скандалам, зьвязаным з падслухоўваньнем высокапастаўленых палітыкаў у рэстаранах Варшавы.

Прызначэньні новым міністрам прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі ўручыць у аўторак а 10.00.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт