Польскія туркампаніі адмяняюць туры ў Эгіпет
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.07.2015 11:52
Кліенты, якія набылі пуцёўкі, могуць іх абмяняць на іншыя кірункі з прапаноў фірмы.
sfubiz.ca
Польская туркампанія TUI (дачыннае прадпрыемства нямецкага турыстычнага гіганта) адмяніла ўсе паездкі ў Эгіпет. Рашэньне прынятае ў сувязі з папярэджаньнем польскага Міністэрства замежных спраў, якое параіла палякам не наведваць Эгіпет. Кліенты, якія набылі пуцёўкі, могуць іх абмяняць на іншыя кірункі з прапаноў фірмы.
Турыстаў, якія на дадзены момант знаходзяцца ў Эгіпце, кампанія эвакуаваць не плянуе.
Падобнага кроку не выключаюць іншыя турыстычныя фірмы.
Іншы буйны польскі турапэратар Itаka пакуль што не зьбіраецца адмяніць паездкі ў Эгіпет. У апублікаванай заяве кампанія паведаміла, што кліенты, якіх захочуць адмовіцца ад выкупленай паездкі ў Эгіпет, змогуць зьмяніць краіну адпачынку без дадатковай аплаты.
Як паведамлялася, Міністэрства замежных спраў Польшчы не рэкамэндуе грамадзянам краіны накіроўвацца ў Эгіпет. Зьнешнепалітычнае ведамства зьвяртае ўвагу на абвастрэньне сытуацыі ў Паўночнай Афрыцы ды на рост актыўнасьці тэрарыстаў. МЗС нагадвае, што тэракты ў гэтым рэгіёне сьвету перш за ўсё накіраваныя супраць замежных турыстаў.
вс