Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда ўступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.08.2015 11:20
Новааабараны прэзыдэнт Польшчы ў прысутнасьці дэпутатаў Сэйма й Сэната Польшчы прыняў прэзыдэнцкую прысягу.
PAP/Radek PietruszkaPAP/Radek Pietruszka

У сваёй першай прамове ў якасьці галавы дзяржавы ён нагадаў, што не забудзе пра свае перадвыбарчыя абяцаньні. Выступаючы перад Нацыянальным сходам Дуда падкрэсьліў, што яго галоўная задача – накіраваць парлямэнтарам два законапраекты: аб павелічэньне свабоднай ад падату сумы й зьмяншэньне пэнсійнага ўзроста.

Закранаючы пытаньне замежнай палітыкі Дуда заявіў, што рэвалюцыі ў гэтай галіне не будзе. Прэзыдэнт хоча актывізаваць удзел Польшчы на міжнароднай арэне. Асаблівую ўвагу Анджэй Дуда зьбіраецца надаць мілітарнай моцы Польшчы.

А. Дуда: Галоўнае – гэта будаўніцтва моцнай і сучаснай польскай арміі. Гэта вельмі важная задача на бліжэйшыя гады. Гэта асноўная гарантыя незалежнасьці, сувэрэнітэту й бясьпекі грамадзян.

Пасьля ўрачыстасьці прыняцьця прысягі прэзыдэнцкая пара сустрэлася з Аннай і Браніславам Камароўскімі.

На цырымоніі прысутнічала каля 600 гасьцей, у прыватнасьці, былыя прэм'ер-міністры Польшчы Ежы Бузэк, Ян Кшыштаф Бялецкі й Казімеж Марцінкевіч, а таксама былыя прэзыдэнты краіны Лех Валэнса й Аляксандар Квасьнеўскі.

Дуда, вылучэнец апазыцыйнай партыі "Права й справядлівасьць" атрымаў перамогу ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся 24 траўня.

Ён набраў 51,55% галасоў, у той час як яго сапернік - ранейшы прэзыдэнт краіны Браніслаў Камароўскі - заручыўся падтрымкай 48,45% выбаршчыкаў.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт