Logo Polskiego Radia
Print

Лешак Шарэпка сёньня заканчае сваю місію ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.08.2015 11:08
„Засталося яшчэ шмат працы”, - кажа саступаючы амбасадар Польшчы.
racyja.com

Польска-беларускія адносіны паляпшаюцца, але надалей застаецца шмат працы. Так адносіны паміж дзьвюма краінамі ацэньвае амбасадар Польшчы ў Беларусі, які сёньня заканчае сваю місію ў Менску.

Лешак Шарэпка ў інтэрвію грамадзкаму Польскаму радыё зьвярнуў увагу на тое, што апошнімі гадамі ажывіўся дыялёг паміж Варшавай і Менскам. На жаль, не ўдалося ажыцьцявіць малога памежнага руху зь Беларусьсю. Праблемы назіраюцца таксама ў гістарычных пытаньнях ды ў справе польскай меншасьці.

Лешак Шарэпка: Частка актыўных палякаў ня мае тут (рэд. у Беларусі), свайго легальнага прадстаўніцтва.

На пытаньне пра параду для свайго наступніка Лешак Шарэпка заявіў, што новы амбасадар не павінен забываць, што Беларусь - гэта суседка Польшчы.

Лешак Шарэпка: Адносінам з суседзямі заўсёды павінен быць прадстаўлены спэцыяльны статус.

Саступаючы амбасадар прызнаў таксама, што ў Менску прыдаўся б новы будынак для польскай амбасады, які быў бы „візытнай картачкай” сучаснай Польшчы ў гэтай краіне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт