Logo Polskiego Radia
Print

Безьбілетнік знойдзены ў багажным адсеку самалёта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.08.2015 15:11
Ён цудам не замерз падчас палёту з Адыс-Абэбы ў Стакгольм.
flickr.com

Мужчына з Этыёпіі правёў у багажным адсеку самалёта авіякампаніі „Etiopian Airlines” усю дарогу з Адыс-Абэбы ў Стакгольм, з прыпынкам у Рыме.

За тое, што яго не знайшлі, і што ён не замерз падчас працяглага палёту, мужчына павінен быць удзячны лёсу.

Пакуль не вядома ці жыхар Этыёпіі будзе зьвяртацца па статус уцекача ў Швэцыі. З раніцы праходзілі яго допыты.

Безьбілетніка знайшлі каля 7:00 раніцы, падчас разгрузкі багажнага аддзяленьня. Мэдыкі кажуць, што стан яго здароўя добры. Відаць мужчыне дапамог факт, што ён схаваўся ў частцы, прызначанай для перавозкі жывёл, якая абаграваецца.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт