Logo Polskiego Radia
Print

Грэцыя атрымала міжнародную фінансавую падтрымку й пагашае даўгі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.08.2015 17:27
Тым часам прэм'ер Цыпрас падаў у адстаўку, паколькі ў парляманце ня мае падтрымкі для абавязковых рэформаў у краіне.
 foto: forbes.pl

Атэны выплацілі 3,4 мільярда эўра Эўрапейскаму цэнтральнаму банку. Грошы паходзяць ад крэдытораў. Эканамісты падкрэсьліваюць, што грошы з выратавальнага пакета Грэцыя ў асноўным прызначыць на выплату даўгоў, але трохі застанецца ў дзяржаўным бюджэце. Тым ня менш гэта кропля ў акіяне патрэб. Пасьля сямі месяцаў гэтага года грэцкі дэфіцыт склаў адзін мільярд эўра. Эканамісты адзначаюць, што Атэны не справяцца без частковага пагашэньня доўгу.

Учора яшчэ адзін выратавальны пакет быў ухвалены Нямеччынай. Раней яго адобрылі іншыя краіны зоны эўра.

Агулам Грэцыя атрымае 86 мільярдаў эўра дапамогі з Эўразьвязу.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт