Logo Polskiego Radia
Print

Францыя заплаціла Расеі за непастаўленыя "Містралі"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.08.2015 18:26
Паводле ваенна-дыпляматычных крыніцаў, Парыж заплаціў Маскве больш за 1 млрд эўра.
www.flickr.com

Расеі й Францыі ўдалося ўрэгуляваць фінансавыя пытаньні, зьвязаныя зь нерэалізацыяй Парыжам кантракта на пастаўку расейскаму ВМФ двух верталётаносцаў тыпу “Містраль”. Францыя пад ціскам ЗША адмовілася пастаўляць караблі з-за ролі Масквы ва ўкраінскім канфлікце.
Паводле ваенна-дыпляматычных крыніцаў, Парыж заплаціў Маскве больш за 1 млрд эўра. Гэтая сума ўключае перадаплату за два “Містралі” ў памеры 840 млн эўра, расходы на падрыхтоўку экіпажаў і за пастаўкі расейскага аснаджэньня верталётаносцаў.
На пачатку жніўня прэзыдэнты Францыі й Расеі анулявалі кантракт на пастаўку ВМФ РФ двух “Містраляў”. Сума кантракта складала 1 млрд 200 млн эўра. Паводле расейскіх крыніц, штрафы за парушэньне кантракта дагаворам не прадугледжваліся.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт