Logo Polskiego Radia
Print

Генпракуратура просіць адмяніць імунітэт старшыні NIK

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2015 13:39
Існуюць падставы для падазрэньняў, што Кшыштаф Квяткоўскі ўплываў на вынікі конкурсаў на высокія пасады ў Вышэйшай кантрольнай палаце.

Генпракуратура падала ў Сэйм заяву аб адмене імунітэтаў старшыні польскай Вышэйшай кантрольнай палаты (NIK) і старшыні парлямэнцкай фракцыі кіруючай Польскай сялянскай партыі.

Існуюць падставы для падазрэньняў, што Кшыштаф Квяткоўскі і Ян Буры ўплывалі на вынікі конкурсаў на высокія пасады ў Вышэйшай кантрольнай палаце. Гутарка ідзе пра падтрымку сваіх кандыдатаў у Жэшаве й Лодзі. Акрамя гэтага, Ян Буры падазраецца ў ціску на інспэктараў NIK у адной з гмінаў на поўдні Польшчы.

Генпракуратура падкрэсьлівае, што звароты ў Сэйм адносна скасаваньня імунітэтаў сталі вынікам шматмесячнай працы пракуратуры ды Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро. Доказамі зьяўляюцца запісы тэлефонных размоваў.

Рашэньне аб пазбаўленьні Квяткоўскага і Бурага імунітэтаў будуць прымаць дэпутаты. Аднак кіраўнік Вышэйшай кантрольнай палаты заявіў, што ён ужо сам зьвярнуўся да сьпікера Сэйму з просьбай адмяніць яму імунітэт. У сваю чаргу Ян Буры ў пісьмовай заяве сьцьвярджае, што ў яго «чыстае сумленьне».

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт