Частковыя вынікі рэфэрэндуму. ДВК: яўка склала 7,5%
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.09.2015 09:07
Гэта значыць, што рэфэрэндум не адбыўся.
photo PAP Bartłomiej Zborowski
Бальшыня палякаў выказалася за ўвядзеньне аднамандатных выбарчых акругаў у Сэйм – амаль 80% і падтрымала зьмены падатковых законаў – 94%.
Другое пытаньне рэфэрэндуму датычыла фінансаваньня палітычных партый з дзяржбюджэту. Гэтую сыстэму падтрымала толькі 16%.
Колькасьць упаўнаважаных да галасаваньня перавышае 30 млн чалавек. Каб вынік рэфэрэндуму стаў абавязковым, гэта значыць, каб прымушаў да рэалізацыі волі грамадзян, удзел у галасаваньні павінны былі прыняць палова ўпаўнаважаных – як мінімум 15 млн.
Дакладныя вынікі рэфэрэндуму Дзяржаўная выбарчая камісія паведаміць сёньня каля 18-й гадзіны.
яс