Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы дэмантавалі помнік генэралу Чарняхоўскаму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.09.2015 16:52
Дата выбраная невыпадкова: сёньня адзначаецца 76-я гадавіна нападу Сталіна на Польшчу ў 1939 годзе.
www.flickr.com

Амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Аляксееў выказаў пратэст супраць дэмантажу помніка савецкаму генэралу Івану Чарняхоўскаму ў горадзе Пененжна ў паўночна-ўсходняй Польшчы. Дыплямат назваў згаданы крок «блюзьнерствам». У сваю чаргу прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы Марцін Вайцехоўскі зазначыў, што рашэньне пра той ці іншы помнік прымаюць мясцовыя ўлады.
Амбасадар у лісьце напісаў, што «дзеяньні польскага боку абураюць і выклікаюць пратэст». Перад гэтым у МЗС Расеі быў выкліканы амбасадар Польшчы, у якога Масква запатрабавала тлумачэньняў.
Рашэньне аб дэмантажы помніка прынялі ўлады Пененжна ў мінулым годзе. Паводле іх, Іван Чарняхоўскі адказвае за саветызацыю Польшчы й таму ў горадзе не павінен быць помніка генэралу.
Дэмантаж пачаўся сёньня. Дата выбраная невыпадкова: сёньня адзначаецца 76-я гадавіна нападу Сталіна на Польшчу ў 1939 годзе.
Іван Чарняхоўскі быў адным з наймаладзейшых і найбольш здольных генэралаў Чырвонай Арміі. Ён загінуў ва ўзросьце 39-і гадоў каля горада Пененжна (у тыя часы нямецкі горад Мэльзак). Генэрал Арміі Чарняхоўскі быў двойчы Героем Савецкага Саюза.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт