Logo Polskiego Radia
Print

Беларус Васіль Парфянкоў паранены пад Данецкам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.09.2015 09:24
Былы беларускі палітвязень ваюе на Данбасе ў складзе дабраахвотніцкага батальёна АУН.
Radio Svaboda

Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы ў Днепрапятроўску. Аб гэтым паведамляецца ў групе «Згуртаваньне патрыётаў» у «Фэйсбуку».

«Учора ў Пясках ў раёне 14:30 адбылося боесутычка з сэпаратыстамі, у выніку якой нашы паклалі трох. Некалькі байцоў батальёна АУН атрымалі раненьні, сярод іх беларус «Сябра» Вася Парфянкоў.

Пасьля спрацоўкі сыгнальнай ракеты хлопцы высунуліся на перахоп варожай ДРГ, адбыўся кантактны бой, нашых абстралялі з АГС (аўтаматычны гранатамёт), пяцёра параненыя. Зараз хлопцаў даставілі ў бальніцу Днепрапятроўска, адзін у рэанімацыі, астатнія ў стабільным стане - жыць будуць», - гаворыцца ў паведамленьні.

5 сьнежня 2014 году грамадзкі актывіст Васіль Парфянкоў выйшаў з горацкай турмы. Амаль адразу пасьля гэтага хлопец разам з сям'ёй - жонкай і сынам - зьехаў ва Ўкраіну. Як высьветлілася, Васіль запісаўся ў добраахвотны батальён Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і цяпер ваюе на Данбасе супраць прарасейскіх сэпаратыстаў.

У антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны бяруць удзел дзясяткі беларусаў.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт