Logo Polskiego Radia
Print

У продаж трапілі сотні кіляграмаў заражанага паразітамі мяса

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2015 11:20
Трапіўшы ў арганізм чалавека, яны выклікаюць сьмяротна небясьпечнае захворваньне – трыхінэлёз.
www.flickr.com

Санітарна-эпідэміялягічная служба сталічнага Мазавецкага ваяводзтва папярэджвае жыхароў рэгіёна, што ў продаж магло паступіць мяса, заражанае трыхінэламі.
У лябараторыю для праверкі былі аддадзеныя пробы дзічыны. У выніку праведзеных лябараторных аналізаў аказалася, што мяса заражанае паразітамі. Высьветлілася таксама, што 38-гадовы паляўнічы, не дачакаўшыся вынікаў праверкі, прадаў некалькі сотняў кіляграмаў мяса – у суме тушаў 9 дзікоў. Паразіты былі выкрытыя ў адной з 9-і пробаў. Мужчыну затрымала паліцыя. Санстанцыя стараецца высьветліць, у якія рэстараны было прададзенае мяса, і яго канфіскаваць для ўтылізацыі.
Хваробу выклікаюць трыхінэлы – род паразітычных круглых чарвякоў. Трапіўшы ў арганізм чалавека, яны выклікаюць сьмяротна небясьпечнае захворваньне – трыхінэлёз. Хвароба можа разьвівацца ў арганізьме чалавека нават некалькі гадоў. У самым небясьпечным выпадку паразіт трапляе ў цэнтральную нэрвовую сыстэму. Гэта можа прывесьці да атаксіі, параліча дыхальных шляхоў і нават сьмерці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт