Logo Polskiego Radia
Print

Вугоршчына аб’явіла мабілізацыю з-за чарговай хвалі імігрантаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.09.2015 16:12
Рэзэрвісты будуць накіраваныя ў ваенныя часткі й гарнізоны, дзе назіраецца недахоп ваеннаслужачых.
flickr.com

Вугоршчына аб’явіла мабілізацыю з-за наплыву чарговай хвалі імігрантаў. У войска прызываюцца рэзэрвісты – жаўнеры ды афіцэры. За адзін дзень, 18 верасьня, у Вугоршчыну прыбыло каля 8 тыс. імігрантаў, паведамляе мясцовая паліцыя. Галоўным чынам яны трапілі ў Вугоршчыну з тэрыторыі Харватыі.
Міністэрства абароны Вугоршчыны паведаміла, што рэзэрвісты будуць накіраваныя ў ваенныя часткі й гарнізоны, дзе назіраецца недахоп ваеннаслужачых. У сваю чаргу такая сытуацыя зьвязаная з тым, што многія жаўнеры й афіцэры былі накіраваныя на ахову мяжы з Сэрбіяй, якая адначасова зьяўляецца зьнешняй мяжой Эўразьвязу.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт