Logo Polskiego Radia
Print

Сёньня пачалася свабодная рэгістрацыя дамэнаў .БЕЛ

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2015 10:10
Дамэнная зона падтрымлівае ўсе літары расейскага й беларускага алфавітаў, у тым ліку "ў" і апостраф.
flickr.com

У чацьвер, 1 кастрычніка, пачалася свабодная рэгістрацыя дамэнаў .БЕЛ для ўсіх жадаючых. Ніякіх асаблівых умоваў няма. Працэс афармленьня замовы, аплаты, рэгістрацыі гэтых дамэнаў такі ж, як і для дамэнаў .BY. Рэгістрацыя дамэнаў .БЕЛ каштуе 150 тысяч рублёў на 1 год і 300 тысяч рублёў на 2 гады.

Рэгістрацыя пачалася а 00:00. За першыя дзьве хвіліны былі зьдзейсьненыя больш за 100 рэгістрацый. Усяго з 00:00 гадзін да 10:40 былі зарэгістраваныя 3 тысячы дамэнаў "бел".

Паведамляецца, што дамэнная зона падтрымлівае ўсе літары расейскага й беларускага алфавітаў, у тым ліку "ў" і апостраф.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт