Logo Polskiego Radia
Print

Мінфін арганізаваў чэкавую лятарэю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.10.2015 14:45
Штомесяц разыгрывацца аўтамабіль сямейнага кляса ды бытавая тэхніка, штоквартал - аўто мэнаджарскага кляса.
www.flickr.com

Сёньня ў Польшчы стартавала гэтак званая чэкавая лятарэя. Кожны пакупнік, які зарэгіструе чэк на адмысловым сайце, будзе мець магчымасьць выйграць дарагія ўзнагароды. Штомесяц будзе разыгрывацца аўтамабіль сямейнага кляса ды бытавая тэхніка. Штоквартал дадаткова разыграецца аўто мэнаджарскага кляса. Арганізатарам лятарэі зьяўляецца Міністэрства фінансаў Польшчы. Мінфін спадзяецца, што дзякуючы лятарэі павялічацца паступленьні ад падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). На лятарэю ведамства выдаткуе 7 млн злотых (1 млн 650 тыс. эўра). Чыноўнікі спадзяюцца, што гэтыя грошы аднак вернуцца ў бюджэт, бо пакупнікі будуць патрабаваць у прадаўцоў чэкаў, і ў сувязі з гэтым, зьменшыцца ўкрыцьцё даходу і ў выніку павялічацца паступленьні ад ПДВ.
У лятарэі ўдзел можа прыняць кожны чалавек, якому больш за 18 гадоў, а сума на чэку павінна быць ня меншай за 10 злотых (2 эўра й 36 эўрацэнтаў).
Паводле дадзеных Мінфіна Польшчы, толькі 7% палякаў патрабуюць у прадаўцоў выдаць чэк у выпадку, калі яго не атрымаюць.
Падобная лятарэя праводзілася ў іншых эўрапейскіх краінах, напрыклад, нядаўна ў Партугаліі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт