Logo Polskiego Radia
Print

Прадпрымальнікі занепакоеныя перадвыбарнымі абяцаньнямі партый

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.10.2015 18:00
Рэалізацыя перадвыбарных абяцаньняў будзе перашкаджаць разьвіцьцю фірмаў - лічаць прадстаўнікі бізнэсу.
www.dlafirmy.info.pl

Як адзначыла прэзыдэнт Канфэдэрацыі працадаўцаў «Левіятан» Генрыка Бохняж, ніводная партыя, акрамя партыі «Nowoczesna», якую ўзначальвае эканаміст Рышард Пэтр, не прапануе праграмы, карыснай для эканомікі.

"І так, прапановы па падатку на гандлёвыя сеткі пашкодзяць польскім вытворцам, таму што гэта гіпэрмаркеты прадаюць і рэклямуюць польскія тавары. У такім выпадку страты панясе таксама польская сельская гаспадарка" - лічыць Бохняж.

Прадпрымальнікам з «Левіятана» не падабаюцца таксама падатковыя прапановы. На іх думку, гэтыя прапановы могуць поўнасьцю задушыць польскую падатковую сыстэму.

"Адзінай пазытыўнай ініцыятывай зьяўляецца прапанова ўвесьці адзіны ўзор працоўнага дагавору замест розных відаў працоўных кантрактаў", – кажуць у Канфэдэрацыі «Левіятан».

Канфэдэрацыя падлічыла, што рэалізацыя выбарчых абяцаньняў паглыне ў фірмаў і банкаў 7,5 млрд злотых, а дзяржбюджэту прынясе толькі ў 0,5 млрд. У той жа час асноўныя абяцаньні могуць каштаваць дзяржаўнаму бюджэту каля 50 млрд злотых.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт