Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё запускае новыя перадачы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.10.2015 16:32
З 25 кастрычніка Польскае радыё павялічвае эфір на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах.

Праграма для Замежжа Польскага радыё запускае новыя перадачы для ўсходніх суседзяў

З 25 кастрычніка Праграма для Замежжа Польскага радыё павялічвае колькасьць перадач на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах, якія трансьлююцца з наземных перадатчыкаў у Летуве, Армэніі і ў Маскве.

А 7.00 (паводле беларускага часу) пачынаецца беларускамоўная праграма Польскага радыё на сярэдняй хвалі 1386kHz (Baltic Waves). У паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі наш сыгнал можна прымаць а 00.30 і 6.00 раніцы (паводле беларускага часу) на хвалі 103,8 ФМ (Radio znad Wilii).

Новай будзе паўгадзінная перадача на ўкраінскай мове на сярэдняй хвалі 1395kHz для слухачоў ва Ўкраіне і ў Крыме, дзе па загадзе Крамля сэпаратысты адключылі перадатчыкі FM, што трансьлявалі перадачы Польскага радыё для Замежжа.

Двойчы (агулам адна гадзіна ў суткі) павялічваецца час трансьляцыі на расейскай мове для слухачоў у Калінінградзе й на захадзе Расеі, на Каўказе, у рэгіёне Чорнага й Каспійскага мораў (на хвалі 1395kHz).

„Перадачы для нашых усходніх суседзяў – гэта адзін з нашых прыярытэтаў. У нас эфэктыўна працуюць інфармацыйныя парталы на беларускай, украінскай і расейскай мовах, аднак мы не забываем пра слухачоў, якія жадаюць прымаць нашыя перадачы", – зазначае дырэктар Праграмы для Замежжа Польскага радыё Юліюш Міхал Малішэўскі.

Паводле дадзеных амэрыканскага агенцтва BBG, апэратара Голасу Амэрыкi й Радыё Свабода, якія таксама карыстаюцца згаданымі перадатчыкамі, 50 мільёнаў кіроўцаў на тэрыторыі Беларусі, Расеі і Ўкраіны слухаюць замежныя станцыі ў аўтамабілі.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт