Юнак на параплане паляцеў ваяваць у Сырыю
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.10.2015 16:31
23-гадовы ізраільцянін арабскага паходжаньня пераляцеў на параплане праз Галанскія вышыні ў Сырыю.
www.flickr.com
23-гадовы ізраільцянін арабскага паходжаньня пераляцеў на параплане праз Галанскія вышыні ў Сырыю. Ізраільская армія мяркуе, што малады чалавек хоча ўступіць у шэрагі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» й прыняць удзел у джыхадзе.
Ізраільскія жаўнеры, якія патрулявалі ізраільска-сырыйскае памежжа, убачылі параплан, які накіроўваўся ў бок Сырыі. У выніку апэратыўных дзеяньняў удалося ўстанавіць асобу юнака, які цяпер хутчэй за ўсё знаходзіцца на сырыйскай тэрыторыі, падкантрольнай тэрарыстам.
Паводле службы бясьпекі Ізраіля «Шабак», да джыхадыстаў у Сырыі далучыліся 45 ізраільцян арабскага паходжаньня. Большасьць зь іх трапіла да ісламістаў праз тэрыторыю Турцыі. Прыкладна 4 зь іх загінулі, а 10 былі арыштаваныя пасьля вяртаньня ў Ізраіль.
вс