Кракаўскі суд адмовіў у экстрадыцыі Рамана Паляньскага ў ЗША
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
31.10.2015 11:24
Паляньскі падкрэсьліў, што гэтая справа яго вельмі стаміла.
Photo: PAP/Jacek Bednarczyk
Раман Паляньскі заявіў, што адчувае сябе шчасьлівым у сувязі з рашэньнем польскага суда, які не пагадзіўся на экстрадыцыю рэжысёра ў ЗША. Паляньскі падкрэсьліў, што гэтая справа яго вельмі стаміла. «Гэта каштавала мне мноства сіл, здароўя, праблем, а больш за тое – маёй сям’і», – сказаў рэжысёр.
Паляньскі адзначыў, што ў яго не было сумневаў наконт рашэньня суда, і што ён не зьбіраўся ляцець у Парыж, калі б рашэньне суда было прынятае не на яго карысьць. «Я рады, што даверыўся польскаму правасудзьдзю, і заўсёды быў упэўнены, што ўсё добра скончыцца», – адзначыў ён.
На пытаньне аб тым, ці не хацеў бы рэжысёр, каб яго яркае жыцьцё было экранізаванае, Паляньскі адказаў: ёсьць столькі добрых тэм, што можна абысьціся без маёй біяграфіі.
Нагадаем, што ў пятніцу 30 кастрычнік Акруговы суд Кракава адмовіў ЗША ў экстрадыцыі польскага рэжысёра Рамана Паляньскага, якога там абвінавачваюць у згвалтаваньні больш за 30 гадоў таму непаўнагадовай.
яс