Logo Polskiego Radia
Print

Масква патрабуе пакараць польскіх хуліганаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.11.2015 13:17
Гаворка ідзе пра тых, хто зьнішчае савецкія помнікі ў Польшчы.
pl.wikipedia.org/masti

Масква патрабуе, каб Варшава пакарала тых, хто зьнішчае помнікі савецкім жаўнерам. У заяве па гэтай справе МЗС Расеі нагадвае, што ў Скарышэўскім парку ў Варшаве быў апаганены помнік „У падзяку чырвонаармейцам”.

Расейскія дыпляматы хочуць, каб польскія ўлады затрымалі й пакаралі хуліганаў.

„Мы патрабуем прыняць вычарпальныя меры, каб знайсьці і пакараць вінаватых, аднавіць зьнешні выгляд помніка, а таксама прадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні”, - чытаем у заяве расейскага МЗС.

Паводле расейскіх дыпляматаў, шмат сьведчыць пра тое, што польскія ўлады ня хочуць выконваць міжнародных дамоваў па абароне памятных месцаў, зьвязаных з савецкімі жаўнерамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт