Журналістка Беларускай службы ўзнагароджаная прэзыдэнтам
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.11.2015 14:35
Яна ўзнагароджаная ордэнам «Бронзавы Крыж Заслугі».
Намесьнік кіраўніка Беларускай службы Яланта Сьмялоўска. Фота: Валеры Саўко
Прэзыдэнт РП узнагародзіў супрацоўнікаў грамадзкага Польскага радыё. Узнагароды прымеркаваныя да 90-годзьдзя дзейнасьці грамадзкай радыёстанцыі ў Польшчы. Ордэны рознай ступені атрымалі заслужаныя журналісты Польскага радыё.
Узнагароды ўручыў міністар Канцылярыі прэзыдэнта Войцех Калярскі, які зачытаў таксама ліст прэзыдэнта да супрацоўнікаў радыёстанцыі.
У сваю чаргу старшыня праўленьня Польскага радыё Анджэй Сезянеўскі падкрэсьліў, што прэзыдэнцкія ўзнагароды для супрацоўнікаў грамадзкай радыёстанцыі – гэта надзвычай важны доказ удзячнасьці за іх працу.
Анджэй Сезянеўскі: Уручэньне важных дзяржаўных узнагародаў - гэта выключны момант у жыцьці кожнай установы. Гэта форма прэстыжнай падзякі найбольш выдатным супрацоўнікам, якіх мы ведаем ня толькі з эфіру, але таксама тым, хто сваёй штодзённай працай падтрымлівае журналістаў. Гэта вельмі важны момант для нас усіх.
Адным з узнагароджаных прэзыдэнтам РП радыйшчыкаў зьяўляецца шматгадовая журналістка Польскага радыё, намесьніца кіраўніка Беларускай службы Яланта Сьмялоўска. Яна ўзнагароджаная ордэнам «Бронзавы Крыж Заслугі».
аз