Палякі выдаткуюць на Каляды каля 300 эўра на чалавека
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.12.2015 18:56
90% гэтай сумы палякі прызначаць на падарункі сям’і й на калядны стол.
Dariusz Gąszczyk/flickr.com
Сёлета ў сярэднім палякі выдаткуюць на Каляды каля 1280 злотых (каля 300 эўра) на аднаго чалавека. Гэта на 120 злотых (28 эўра) больш у параўнаньні зь мінулым годам.
Паводле Польскага агенцтва друку (РАР), якое спасылаецца на дасьледаваньні, 90% гэтай сумы палякі прызначаць на падарункі сям’і й на калядны стол.
Для таго, каб зарабіць згаданую суму, у сярэднім паляку трэба працаваць 10 дзён.
Сярэдняя зарплата ў Польшчы складае крыху больш за 4 тыс. злотых (каля 925 эўра) бяз выліку падаткаў ды ўзносаў на сацыяльнае й мэдычнае страхаваньне, якія ў суме складаюць каля 30% ад зарплаты.
вс