Дысцыплінарнае спагнаньне ў Галоўнай камэндатуры паліцыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.01.2016 11:09
Паліцыя падслухоўвала таксама журналістаў і іх родных. Дакумэнтацыя была зьнішчана.
polskieradio.pl
Праверка ў Галоўнай камэндатуры паліцыі праводзілася ў сувязі з публікацыямі СМІ аб падслухоўваньні журналістаў у зьвязку са стужкавым скандалам 2014. Нагадаем, у варшаўскім рэстаране афіцыянты сакрэтна запісвалі размовы палітыкаў і іншых вядомых асоб.
Напрыканцы 2015 году новы галоўны камэндант паліцыі Збігнеў Май паклікаў групу, якая павінна праверыць ці Бюро ўнутранай бясьпекі (паліцыя ўнутры паліцы) падслухоўвала журналістаў. Выявілася, што ў Галоўнай камэндатуры працавалі дзьве групы, якія расьсьледавалі гэтак званы стужкавы скандал.
Першая група была паклікана ў чэрвені 2014 г. і яе задачай было сьледзтва ў справе сакрэтнага запісваньня палітыкаў і высокіх чыноўнікаў у варшаўскіх рэстаранах. Другая група была створана на месяц пазьней – у ліпені 2014 г. і яе задачай было высьветліць ці ў падслухоўваньні палітыкаў удзельнічалі супрацоўнікі сьледчых органаў.
У выніку праверкі ў Галоўнай камэндатуры паліцыі інспэктары выявілі, што паліцыя падслухоўвала таксама журналістаў і іх родных. З-за бегу часу і ў адпаведнасьці з законам дакумэнтацыя была зьнішчана. Доказаў падслухоўваньня журналістаў няма, – паведаміла прэс-служба Галоўнай камэндатуры паліцыі.
Вінаватыя ня знойдзеныя.
яс