Logo Polskiego Radia
Print

102 Сусьветны дзень мігранта і ўцекача

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.01.2016 11:01
Папа Францішак з гэтай нагоды просіць міласэрна, з павагай для кожнага чалавека, вырашаць складаныя праблемы іншаземцаў.
fot. PAP/EPA/Ettore Ferrari

«Мігранты і ўцекачы зьяўляюцца для нас выклікам. Адказ дае Эвангельле міласэрнасьці» – пад такім дэвізам рыма-каталіцкая царква адзначае сёньня 102 Сусьветны дзень мігранта і ўцекача.

Папа Францішак з гэтай нагоды просіць міласэрна, з павагай для кожнага чалавека, вырашаць складаныя праблемы іншаземцаў.

Сусьветны дзень мігрантаў і ўцекачоў павінен зьвярнуць увагу хрысьціян на праблемы звыш 200 мільёнаў бежанцаў.

Найбольш жорсткія прычыны, па якіх людзі пакідаюць свой дом, гэта вайна і тэрарызм, на такі крок людзі вырашаюцца таксама з-за галечы й карупцыі.

Мір'ям Прэнга, якая знаходзіцца пад апекай варшаўскага Цэнтра мігрантаў, 10 гадоў таму прыехала ў Польшчу з Альбаніі.

М.Прэнга: Я вырашыла, што застаюся ў Польшчы на тры месяцы як валянтэр, я думала вяртацца на радзіму. Але я тут сустрэла добрых і шчырых людзей. Гэта не так, што я не сумую па маёй краіне, аднак тут я адчуваю сябе лепш.

У Польшчы, сярод касьцельных інстытуцыяў, мігрантамі апякуецца Карытас Польшча. Уцекачам аказваецца псыхалягічная, сацыяльная і юрыдычная дапамога.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт