Польшча плянуе стварыць ангельскамоўны тэлеканал Poland 24
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.01.2016 18:01
Ідэя стварэньня англамоўнага каналу – гэта частка інфармацыйнай стратэгіі ўраду Польшчы.
foto: pixabay.com
У Польшчы існуюць пляны па стварэньні ангельскамоўнага каналу Poland 24. Пра гэта паінфармаваў у сацыяльных сетках дырэктар Першага каналу дзяржаўнага Польскага тэлебачаньня Ян Паўліцкі са спасылкай на старшыню праўленьня тэлекампаніі Яцэка Курскага.
«На 100-годзьдзе (Польшча адрадзіла сваю незалежнасьць 11 лістапада 1918 года – рэд.) польскай дзяржаўнасьці Яцэк Курскі плянуе стварыць інфармацыйны канал Poland 24», напісаў Паўліцкі.
Ідэя стварэньня англамоўнага каналу – гэта частка інфармацыйнай стратэгіі ўраду Польшчы, які сфармаваны кансэрватарамі з партыі «Права й справядлівасьць».
вс