У Амстэрдаме сабраліся міністры абароны й замежных спраў ЭЗ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.02.2016 10:38
                    
                                 
                
                
                    Адна з тэмаў для абмеркаваньня - пытаньні бясьпекі й супраца з Іранам. 
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          Сёньня ў Амстэрдаме праходзіць нефармальная сустрэча міністраў абароны й кіраўнікоў дыпляматыі краінаў ЭЗ.
Апрача паасобных сустрэчаў заплянаваны таксама супольны абед, на якім да міністраў далучыцца генэральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг.
Супрацоўніцтва ЭЗ з альянсам, а таксама пытаньні бясьпекі – гэта асноўныя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца падчас сумеснага абеду.
У сваю чаргу падчас рабочай сэсіі міністры абароны падвядуць вынікі двухдзённай неафіцыйнай сустрэчы, прысьвечанай місіям ЭЗ, якія праводзяцца ў сьвеце, і магчымасьцям супрацоўніцтва ў галіне абароны.
У сваю чаргу пасьля поўдня пачнецца двухдзённае паседжаньне міністраў замежных спраў 28 краінаў-сябраў ЭЗ. Сёньня яны засяродзяцца ў першую чаргу на супрацоўніцтве Эўразьвязу з Іранам пасьля пагадненьня па ядзернай праграме й адмены санкцый.
аз